Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

знешнегандлёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да знешняга гандлю. Знешнегандлёвыя сувязі.

знешнепаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да знешняй палітыкі. Знешнепалітычны курс.

знешнеэканамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эканамічных сувязей (дзяржавы) з замежнымі краінамі. Знешнежанамічная палітыка.

зне́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца звонку, за межамі чаго‑н.; проціл. унутраны (у 1 знач.). Знешняе асяроддзе. □ Знешнія шыбы пакрыты тоўстым пластом шызага інею. Шамякін. // Які дзейнічае звонку. Знешнія ўплывы. // Звернуты вонкі; вонкавы. Свайму знешняму выгляду рэдактар надаваў не малое значэнне. Колас.

2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы асновы, сутнасці чаго‑н. Знешнія змены. Знешні спакой. □ Можа, пры ўсёй сваёй знешняй няўклюднасці — сухасці, строгасці, рэзкасці — Леўкін у душы ўсё ж някепскі чалавек? Дадзіёмаў. // перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні. Савецкага чалавека не можа асляпіць знешні бляск. «ЛіМ».

3. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі; проціл. унутраны (у 4 знач.). Знешні гандаль. Знешняя палітыка. // Які існуе, дзейнічае за межамі данай дзяржавы; замежны. Знешнія і ўнутраныя цэны. Знешнія і ўнутраныя ворагі.

зніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для паніжэння напружання току. Зніжальная падстанцыя.

2. Звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія маюць адценне пагарды, знявагі. Зніжальны суфікс.

зні́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знізіць.

2. у знач. прым. Дрэнны, прыгнечаны. Заставацца доўгі час у стане зніжанага настрою і няпэўнасці было не ў характары настаўніка, і ён, як мог, стараўся адагнаць прыкрыя думкі. Колас.

зніжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да знізіцца.

2. Зал. да зніжаць.

зніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да знізіць.

зніжэ́нне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніжаць — знізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зніжацца — знізіцца.

зні́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад знізаць.