знешні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца звонку, за межамі чаго‑н.; проціл. унутраны (у 1 знач.). Знешняе асяроддзе. ▪ Знешнія шыбы пакрыты тоўстым пластом шызага інею. Шамякін. // Які дзейнічае звонку. Знешнія ўплывы. // Звернуты вонкі; вонкавы. Свайму знешняму выгляду рэдактар надаваў не малое значэнне. Колас.
2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы асновы, сутнасці чаго‑н. Знешнія змены. Знешні спакой. ▪ Можа, пры ўсёй сваёй знешняй няўклюднасці — сухасці, строгасці, рэзкасці — Леўкін у душы ўсё ж някепскі чалавек? Дадзіёмаў. // перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні. Савецкага чалавека не можа асляпіць знешні бляск. «ЛіМ».
3. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі; проціл. унутраны (у 4 знач.). Знешні гандаль. Знешняя палітыка. // Які існуе, дзейнічае за межамі данай дзяржавы; замежны. Знешнія і ўнутраныя цэны. Знешнія і ўнутраныя ворагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)