Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

злі́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да злізацца.

2. Зал. да злізваць.

злі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да злізаць.

злізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да злізаць.

зліквідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і ліквідаваць. Самі палякі і іх прыхільнікі: фальваркоўцы, розныя арандатары і заможнае сялянства — радаваліся і цешыліся, што партызаншчына ў сувязі з пераможным белапольскім наступам скончылася, што польская ўлада зліквідавала яе. Колас.

зліне́іць, ‑ею, ‑еіш, ‑еіць; зак., што.

Пакрыць якую‑н. паверхню лініямі. Злінеіць ліст паперы.

зліне́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да злінейваць.

зліне́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да злінеіць.

зліня́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы. З кійком у руцэ, у злінялым, выцвілым капелюшы, у латаных штанах уваходзіць Сухалета. Вітка. // перан. Збіты, пошлы. — Новае нельга выказаць толькі старымі, злінялымі словамі. Новаму трэба і новыя словы... Мележ.

зліня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Страціць першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвісці. На плячах фрэнча яшчэ не злінялі сляды ад пагонаў. Грахоўскі. [Будынак] пастарэў, трошкі зліняла ўжо золата літар на шыльдзе. Сабаленка. // перан. Прытупіцца, сцерціся (пра пачуцці, перажыванні). Янку здавалася, калі пачне ён пра ўсё гэта расказваць каму б там ні было, дык усе яго самыя яркія адчуванні зліняюць і нічога ад іх не застанецца. Колас.

зліпа́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. зліпацца — зліпнуцца.