дыстыляцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыстыляцыі, прызначаны для дыстыляцыі. Дыстыляцыйны апарат.
дыстыля́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыстыляваць.
дысцыплі́на 1, ‑ы, ж.
Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна. Краўчанка. // Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.
дысцыплі́на 2, ‑ы, ж.
Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.
[Ад лац. disciplina — вучэнне.]
дысцыплінава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць дысцыплінаванага. Дысцыплінаванасць студэнтаў.
дысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які прытрымліваецца патрабаванняў дысцыпліны 1, правіл паводзін; арганізаваны, вытрыманы. [Банжын] чалавек дысцыплінаваны і без дазволу наўрад ці пачне мантаж. Шыцік.
дысцыплінава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак. і незак.
1. Прывучыцца (прывучацца) да парадку, дысцыпліны 1.
2. толькі незак. Зал. да дысцыплінаваць.
дысцыплінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.
Прывучыць (прывучаць) да парадку, дысцыпліны 1. [Камандзіры] сваім спакоем і цвёрдасцю падбадзёрвалі дысцыплінавалі ўсіх. Мележ.
дысцыпліна́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дысцыпліны 1. Дысцыплінарны статут. // Звязаны з парушэннем дысцыпліны. Дысцыплінарнае спагнанне. □ [Сідар] чакаў суровай дысцыплінарнай кары, але не чакаў кары ад калектыву. Галавач.
•••
Дысцыплінарны батальён гл. батальён.
дысцыплі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж. (часта з іран. адценнем).
Памянш.-ласк. да дысцыпліна. Ну і дысцыплінка! □ — Адным словам дысцыплінка, і носа не вешаць. — Ёсць, таварыш сакратар, дысцыплінка! Лынькоў.