дысцыпліна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысцыпліны 1. Дысцыплінарны статут. // Звязаны з парушэннем дысцыпліны. Дысцыплінарнае спагнанне. □ [Сідар] чакаў суровай дысцыплінарнай кары, але не чакаў кары ад калектыву. Галавач.

•••

Дысцыплінарны батальён гл. батальён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)