Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму. Дымная галавешка. □ У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. // Напоўнены, зацягнуты дымам. Дымная восець. Дымнае неба. // Які складаецца з дыму. Адзін з самалётаў, цягнучы за сабой доўгі дымны шлейф, раптам крута пайшоў уніз. Лынькоў.

2. перан. Падобны на дым. Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас.

•••

Дымны порах гл. порах.

дымо́к, ‑мка, м.

Памянш.-ласк. да дым (у 1 знач.). З коміна курыцца дымок. Мядзёлка. Папыхваючы дымком, да прыстані набліжаўся параход. Лынькоў. Пахла дымком гаркаватым. Бядуля.

дымо́рфны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З адзнакамі дымарфізму. Дыморфныя рэчывы.

ды́мчасты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дымчаты. Дымчастая сурвэтачка пакрывала абажур настольнай лямпы. Хадкевіч.

ды́мчаты, ‑ая, ‑ае.

Шараваты, колерам падобны на дым. Дымчатыя акуляры. □ Вецер хутка гнаў цёмна-сінія дымчатыя хмары. Мележ.

ды́на, ‑ы, ж.

Адзінка вымярэння сілы ў механіцы, роўная сіле, якая надае масе ў 1 г паскарэнне 1 см/сек².

[Ад грэч. dynamis — сіла.]

дыназа́ўр, ‑а, м.

Прадстаўнік самых вялізных паўзуноў, якія жылі і вымерлі ў мезазойскую эру.

[Ад грэч. deinos — страшны, sauros — яшчарка.]

дына́ма, нескл., н.

Тое, што і дынамамашына.

дынамамашы́на, ‑ы, ж.

Устарэлая назва машыны для выпрацоўкі пастаяннага электрычнага току; электрычны генератар.

дынамаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дынамаметрыі. Дынамаметрычныя прыборы.