вало́сны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і капілярны. Валосная трубка.
вало́ссе, ‑я, н., зб.
1. Шэрсць, волас жывёлы. Хлапчанё сядзела на мураўцы каля прызбы сваёй хаты і старанна разблытвала доўгае конскае валоссе. Кулакоўскі.
2. Разм. Валасы. На няголеным твары.. [Піліпоўскага] выбівалася рыжаватае валоссе. Чорны.
вало́чнік, ‑а, м.
Уст. Заможны селянін, які меў у сваім уладанні валоку зямлі.
вало́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Травяністая расліна сямейства складанакветных, якая расце звычайна ў азімых пасевах і цвіце сінімі кветкамі; васілёк. З густога лесу жыта.. вытыркалі ўперад сінія галоўкі цыбатае валошкі. Гартны.
вало́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Сіні, колеру валошкі. Валошкавыя вочы.
валтарні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на валторне.
валто́рна, ‑ы, ж.
Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.
[Ад ням. Waldhorn — паляўнічы рог.]
валту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; незак.
Разм.
1. Рабіць хуткія, бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога‑н. становішча. Вельмі забаўка было глядзець, як маленькія шэрыя трусяняткі валтузіліся ў клетцы, куляліся адзін цераз аднаго. Краўчанка. Узбягаю на ганак, бачу — валтузіцца нехта ў мяшку. Машара. // Змагацца доўга з пераменным поспехам. Шкірман ускаквае, хапае Касарэвіча загрудкі. Б’е кулаком.. Той дужы таксама — абодва падаюць на падлогу, валтузяцца. Навуменка.
2. Доўга займацца якой‑н. справай; важдацца, корпацца. Пакуль.. [Росцік] валтузіўся са скорасцямі, Якаў рыўком адкрыў яго кабіну і з-пад носа выхапіў ключы. Кулакоўскі. Валтузіцца са старой сеткай болей не было сэнсу. Новікаў.
валту́зіць, ‑тужу, ‑тузіш, ‑тузіць; незак., каго.
Разм.
1. Тармасіць, тузаць. Нехта схапіў.. [Засмужца], вывалак на бераг, валтузіў, каб вярнуць к жыццю. Мележ. // Тузаючы, штурхаючы, біць каго‑н. Накінуліся жаўнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Колас.
2. перан. Бесперастанку турбаваць. — Хіба я ведаю, дзе той доктар? — развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць!» Чорны.