склон, ‑у, м.
Граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы. Развіццё катэгорыі склону ў славянскіх мовах. □ Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. Граматыка.
•••
Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? што?
Давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?
Месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым?, ужываецца толькі з прыназоўнікам.
Назоўны склон — зыходная склонавая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадмета, з’явы; адказвае на пытанні: хто? што?
Родны склон — склон, які адказвае па пытанні: каго? чаго?
Творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.
Ускосныя склоны — усе склоны, акрамя назоўнага.
скло́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да склону. Склонавыя канчаткі. Склонавыя формы.
скло́чнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць склочнага.
скло́чнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто займаецца склокамі.
скло́чніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы склочніку.
скло́чніцтва, ‑а, н.
Разм. Схільнасць да склок.
скло́чнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Учыняць склокі, займацца склокамі.
скло́чны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае адносіны да склокі, з’яўляецца склокай. Склочная справа.
2. Схільны да склок. Склочны чалавек. Склочны характар.
склы́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад склычыць.