скале́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Атрымаць цяжкае калецтва; знявечыць сябе. Кірэйка як скокнуў на дол, дык і скалечыўся. Марціновіч. У лепшым выпадку можна сарвацца і запэцкацца ў гразь, а то можна ўпасці ў яму.. і скалечыцца. Галавач.
скале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. каго. Учыніць каму‑н. цяжкае калецтва, зрабіць калекам. Адмаўчалася Зося. Не пікнула нават, абы толькі паляжаць яшчэ дзянёк, каб не скалечыць сябе на ўсё жыццё. Крапіва. [Савасцянчык:] — Кінуць жывёлу на дажджы... Хамут жа намокне, вы ж каня скалечыце, пакуль да сваёй Лонвы даедзеце. Пташнікаў. // што. Сапсаваць што‑н., пашкодзіць. І мы парашылі машыну разбіць, скалечыць так, каб ні адна дэталь не магла быць скарыстана. Шамякін. [Лора:] — Тыя прафесары, што вучылі мяне, скалечылі мой голас назаўсёды. Вітка.
2. перан.; што. Маральна знявечыць, сапсаваць. Скалечыць душу. □ Спрактыкаваны педагог, .. [Адам Юр’евіч] добра ведаў, што дзіцячы розум вельмі лёгка можна скалечыць няправільным выхаваннем, і стараўся, каб яго дзеці з маленства пранікаліся павагай да людзей працы. Майхровіч. З болем гляджу на чалавека, якога знявечыла, скалечыла жыццё, і хочацца яму памагчы. Вярцінскі.
скаліёз, ‑у, м.
Бакавое скрыўленне пазваночніка.
[Ад грэч. skoliōsis — скрыўленне.]
скалі́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скалістага. Скалістасць берага.
скалі́сты, ‑ая, ‑ае.
З мноствам скал; падобны на скалы. Горы цягнуліся далёка-далёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя. Шыцік. На скалістых выступах стракацелі рознакаляровыя хусткі, кашулі, плацці. Савіцкі. // Трывалы, як скала. Золата ў нетрах залегла скалістых. Купала.
ска́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Агаляцца, адкрывацца (пра зубы).
2. Разм. Смяяцца, ухмыляцца. Быў момант, калі калыхнулася і адплыло крэсла і.. [Галіна Адамаўна] ўбачыла ажно тры Тамары, якія зларадна скаліліся. Шамякін.
ска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
Агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу). Сытыя коні то нагінаюцца раз-поразу да высокай травы, то гуляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін па аднаго. Брыль. Падаляка качаргою падварушваў дровы ў печцы і скаліў зубы, крывячыся ад гарачыні. Пестрак.
•••
Скаліць (шчэрыць) зубы — смяяцца, рагатаць; насміхацца. Хлопцы пырснулі ад смеху. [Інструктар райкома:] — Ну, хопіць... Справа сур’ёзная, а вы зубы скаліце. Новікаў. Усе засмяяліся, а Рыгор зазлаваў: — Я сур’ёзна кажу, а ты зубы скаліш! Шашкоў. [Леснічыха:] Ат, што мне зубы з табой скаліць! Няма ў мяне часу на гэта. Козел. [Левановіч:] — Ну, ты, Фарафонаў, з мяне зубы не скаль. Я старэй за цябе... Пташнікаў.
ска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Вельмі цвёрды камень, які выкарыстоўваюць для выкрэсвання агню; крэмень. [Сымон] па скалцы крэсівам чок! чок! і іскру ў губцы раздзімае. Колас. У часе свайго дзяцінства я бадай што не бачыў, каб хто распальваў агонь запалкамі. Усе мелі пры сабе скалку, крэмень, крэсіва і цэру. Дубоўка.
2. Тлушчавая кропля на вадзе, у страве. На паверхні [малака] — жоўтыя скалкі, як маленькія сонцы. Ермаловіч. А тлустая ж.. [капуста], з баранінай. Скалкі плаваюць наверсе. Калюга.
скалма́ціцца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; зак.
Разм. Стаць калматым, раскудлаціцца (пра валасы).
скалма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., што.
Разм. Зрабіць калматым; раскудлаціць (валасы, шэрсць і пад.).