Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрыбет, , м.

  1. Пазваночнік чалавека або жывёлы.

  2. Спіна (разм.).

    • Гнуць х. на каго-н.
  3. Верхні край чаго-н.

    • Х. хвалі.
  4. Рад гор, якія працягнуліся ў адным кірунку; горны ланцуг.

    • Горны х.

|| прым. хрыбтовы, і хрыбетны, .

хрыбетнік, , м. (разм.).

Пазваночнік.

хрызаліт, , м.

Празрысты, каштоўны камень залаціста-зялёнага колеру.

|| прым. хрызалітавы, .

хрызантэма, , ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознага колеру.

|| прым. хрызантэмны, .

хрып, , м.

Хрыплы гук, хрыпенне.

хрыпаваты, .

Злёгку хрыплы.

  • Х. голас.

|| наз. хрыпаватасць, .

хрыпата, , ж.

Наяўнасць хрыпу ў голасе.

хрыпаты, .

Пра гукі, глухаваты, сіплы, нячысты па тону; хрыплы.

хрыпаць, ; незак. (разм.).

Хрыпла гаварыць, пакутаваць ад хрыпаты.

|| наз. хрыпанне, .

хрыпець, ; незак.

  1. Утвараць хрыплыя гукі пры дыханні.

    • Дзед цяжка дыхае і хрыпіць.
  2. Хрыпла гучаць.

    • Радыёпрыёмнік хрыпіць.

|| наз. хрыпенне, .