Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрумкаць, ; незак.

Тое, што і хрумстаць.

  • Конь хрумкае авёс.

|| наз. хрумканне, .

хрумстаць, ; незак.

  1. Есці, жаваць з хрустам.

    • Х. агурок.
  2. Утвараць хруст.

    • Хрумстае пыл на зубах.

|| наз. хрумстанне, .

хрумсткі, .

Які хрумсціць.

  • Х. сухар.

|| наз. хрумсткасць, .

хруст, , м.

Трэск ад чаго-н., што крышыцца, ломіцца і пад.

  • Х. яловых лапак пад нагамі.

хрусталік, , м.

Частка вока ў выглядзе празрыстай дваякавыпуклай лінзы.

хрусталь, , м.

  1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, якое здольна моцна праламляць святло.

    • Ваза з хрусталю.
  2. зб. Вырабы з такога шкла.

    • Знізіць цэны на х.

  • Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

|| прым. хрустальны, .

  • Х. бакал.
  • Хрустальная ваза (таксама перан. вельмі чыстая, празрыстая).

хрустальшчык, , м.

Работнік хрустальнай вытворчасці.

|| ж. хрустальшчыца, .

хрустаць, ; незак.

Утвараць гукі, падробныя на хруст.

  • Х. пальцамі.

|| аднакр. хруснуць, .

|| наз. хрустанне, .

хрусткі, .

Які хрусціць.

  • Х. снег.

|| наз. хрусткасць, .

хрусцець, ; незак.

Тое, што і хрустаць.

  • Снег хрусціць пад нагамі.

|| аднакр. хруснуць, .

|| наз. хрусценне, .