Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрэн, ✂, м.

Шматгадовая травяністая расліна з мясістым горкім коранем, які выкарыстоўваецца як вострая прыправа.

|| прым. хрэнавы, ✂.

  • Хрэнавае лісце.
  • Хрэнавая прыправа.

хрэснік, ✂, м.

Тое, што і хроснік.

хрэсніца, ✂, ж.

Тое, што і хросніца.

хрэстаматыя, ✂, ж.

Вучэбны дапаможнік — зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх.

|| прым. хрэстаматыйны, ✂.

  • Хрэстаматыйная ісціна (перан. простая, агульнавядомая).

|| наз. хрэстаматыйнасць, ✂.

хрэсьбіны, ✂.

Тое, што і хрысціны.

|| прым. хрэсьбінны, ✂.

  • Хрэсьбінныя песні.