фана...
Першая частка складаных слоў; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ужыв. са знач.:
- 1) які мае адносіны да гукаў, напр. фанаграма, фанаграмны, фанаграфія, фанаскоп, фанограф;
- 2) які мае адносіны да фанетыкі, фаналогіі, напр. фанаскоп (прыбор для вывучэння фанетычных асаблівасцей мовы);
- 3) які мае адносіны да гуказапісу, напр. фанатэка, фанатэчны.
фанабэрлівы, ✂ (разм.).
Тое, што і фанабэрысты.
|| наз. фанабэрлівасць, ✂.
фанабэрысты, ✂ (разм.).
Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй.
- Ф. дзяцюк.
- Фанабэрыстая натура.
|| наз. фанабэрыстасць, ✂.
фанабэрыцца, ✂; незак. (разм.).
Трымацца з фанабэрыяй; важнічаць, задавацца.
фанабэрыя, ✂, ж. (разм.).
Зазнайства, пыхлівасць, ганарыстасць.
фанаграма, ✂, ж.
Дыск, плёнка ці магнітная стужка з гукавым запісам.
|| прым. фанаграмны, ✂.
фанатызм, ✂, м.
Склад думак і паводзіны фанатыка.
|| прым. фанатычны, ✂.