Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фат, , м.

Пусты, пошлы чалавек, які любіць рысавацца, пазіраваць.

фата, , ж.

Галаўны ўбор нявесты: лёгкая белая накідка з кісяі або карунак.

  • Вясельная ф.

фатаваты, (разм.).

Схільны да фатаўства.

|| наз. фатаватасць, .

фатаграфавацца, ; незак.

Атрымліваць сваё адлюстраванне пры дапамозе фатаграфіі (у 1 знач.).

|| зак. сфатаграфавацца, .

|| наз. фатаграфаванне, .

фатаграфаваць, ; незак.

Здымаць фатаграфічным апаратам.

|| зак. сфатаграфаваць, .

|| наз. фатаграфаванне, .

фатаграфізм, , м.

Знешне дакладнае, але ідэйна не асэнсаванае адлюстраванне рэчаіснасці.

фатаграфія, , ж.

  1. Атрыманне вобразаў прадметаў на святлоадчувальных пласцінках, плёнках.

    • Каляровая ф.
  2. Здымак, атрыманы такім спосабам.

    • Студэнцкая ф.
  3. Майстэрня, установа, дзе займаюцца фатаграфаваннем.

|| прым. фатаграфічны, .

фаталізм, , м. (кніжн.).

Містычная вера ў непазбежнасць лёсу, у тое, што ўсё ў свеце нібы загадзя вызначана наперад таямнічай сілай.

|| прым. фаталістычны, .

фаталіст, , м. (кніжн.).

Чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.

|| ж. фаталістка, .

фаталістычны, .

  1. гл. фаталізм.

  2. Тое, што і фатальны.

|| наз. фаталістычнасць, .