Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фабрыка, ✂, ж.

Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.

  • Кандытарская ф.
  • Ф. дзіцячых цацак.

|| прым. фабрычны, ✂.

  • Ф. гудок.

фабрыкаваць, ✂; незак.

  1. Вырабляць што-н. фабрычным спосабам (уст.).

  2. перан. Рабіць што-н. у вялікай колькасці і няякасна або распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (неадабр.).

    • Ф. дакументы.
    • Ф. злосныя плёткі.

|| зак. сфабрыкаваць, ✂.

|| наз. фабрыкацыя, ✂ і фабрыкаванне, ✂.

фабрыкант, ✂, м.

  1. Уладальнік фабрыкі.

  2. перан. Той, хто фабрыкуе (у 2 знач.) што-н. (неадабр.).

    • Фабрыканты няпраўды.

|| ж. фабрыкантка, ✂.

|| прым. фабрыканцкі, ✂.

фабрыкат, ✂, м. (спец.).

Гатовы прадукт прамысловай вытворчасці.

фабрычны, ✂.

  1. гл. фабрыка.

  2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна.

    • Фабрычная шафа.
  3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы.

    • Ф. гарадок.

фабула, ✂, ж. (кніжн.).

Сюжэтная аснова літаратурнага твора, дзе храналагічна паслядоўна адлюстроўваюцца жыццёвыя падзеі, учынкі герояў і іх лёс.

|| прым. фабульны, ✂.