Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фібра​1, ✂, ж.

  1. Жылка, нерв (уст.).

  2. перан. Ужыв. ў некаторых выразах з займеннікам «увесь» у значэнні ўся істота (чалавека), сукупнасць усіх сіл (кніжн.).

    • Ненавідзець усімі фібрамі душы (вельмі ненавідзець).

|| прым. фіброзны, ✂.

фібра​2, ✂, ж. (спец.).

Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам.

|| прым. фібравы, ✂.

  • Ф. чамадан.

фіброма, ✂, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

|| прым. фібромны, ✂ і фібраматозны, ✂.

фіга​1, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і дуля (у 2 знач.).

◊

  • Фіга з маслам; фіга на талерцы (разм.) — нічога, зусім нічога.

фіга​2, ✂, ж.

Фігавае дрэва, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. фігавы, ✂.

  • Фігавае дрэва (дрэва сямейства тутавых, плады якога зрастаюцца ў шарападобныя ўтварэнні, вядомыя пад назвамі фіга, інжыр, вінная ягада).

фіглі-міглі, ✂, н. (разм.).

Жарты, хітрыкі, якія-н. незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н.

  • Ведаю я вашы фіглі-міглі, не пройдзе!

фігляр, ✂, м.

  1. Фокуснік, акрабат (уст.).

  2. перан. Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (разм.).

|| прым. фіглярскі, ✂.

фіглярнічаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і фіглярыць.

фіглярства, ✂, н. (разм.).

Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).

фіглярыць, ✂; незак. (разм.).

Займацца фіглярствам.