Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фін...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову фінансавы, напр. фінаддзел, фінінспектар.

фінал, ✂, м.

  1. Заключная частка, канец, завяршэнне чаго-н.

    • Ф. апавядання.
    • Ф. сімфоніі.
  2. Заключная частка спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы.

    • Футбольная каманда выйшла ў ф.

|| прым. фінальны, ✂.

фінансаваць, ✂; зак. і незак.

Забяспечыць (забяспечваць) грашовымі сродкамі, фінансамі каго-, што-н.

  • Ф. завод.
  • Ф. будаўніцтва.

|| наз. фінансаванне, ✂.

фінансіст, ✂, м.

  1. Спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый.

  2. Капіталіст, які вядзе буйныя грашовыя аперацыі, банкір.

|| ж. фінансістка, ✂.

|| прым. фінансісцкі, ✂.

фінансы, ✂.

  1. Грашовыя сродкі як элемент народнагаспадарчага абароту.

  2. Грошы, грашовыя справы (разм.).

    • З фінансамі цяжка.

|| прым. фінансавы, ✂.

фіна-угорскі, ✂.

Які мае адносіны да групы роднасных па мове народаў, да якой належаць фіны, венгры, карэлы, эстонцы, удмурты і інш.

фіна-угразнавец, ✂, м.

Спецыяліст на фіна-угразнаўству.

фіна-угразнаўства, ✂, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мовы, літаратуру, фальклор і культуру фіна-угорскіх народаў.

|| прым. фіна-угразнаўчы, ✂.

фінік, ✂, м.

Ядомы плод фінікавай пальмы.

|| прым. фінікавы, ✂.

○

  • Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.

фініка, ✂, ж.

  1. Фігурка ў настольных гульнях для перасоўвання па клетках.

  2. Кубік, кружок і пад. у настольных гульнях для падліку ачкоў, бітак і пад.

|| прым. фішачны, ✂.