Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фрагмент, , м. (кніжн.).

  1. Урывак якога-н. тэксту, мастацкага, музычнага твора.

    • Ф. з оперы «Дзяўчына з Палесся».
  2. Абломак, рэшткі старажытнага твора мастацтва.

фрагментальны, , ж. (кніжн.).

  1. Які з’яўляецца фрагментам (у 2 знач.), захаваўся ў выглядзе абломкаў, рэшткаў.

  2. перан. Няпоўны, урывачны.

    • Ф. даклад.

|| наз. фрагментарнасць, .

фраза, , ж.

  1. Закончанае выказванне.

    • Кароткая ф.
  2. Напышлівы выраз, якім прыкрываецца беднасць, ілжывасць зместу.

    • Не даклад, а пустыя фразы.
  3. У музыцы: рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі.

|| прым. фразавы, .

  • Ф. акцэнт.

фразеалагізм, , м.

Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным саставам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем (у большасці выпадкаў — пераносна-вобразным), напр. даць дуба, застацца з носам.

фразеалогія, , ж.

  1. Раздзел мовазнаўства — навука аб фразеалагізмах і ідыёмах.

  2. Сукупнасць фразеалагізмаў.

    • Ф. твораў Я.Коласа.
  3. Прыгожыя, напышлівыя выразы, фразы.

|| прым. фразеалагічны, .

  • Ф. слоўнік.

фразёр, , м.

Чалавек, які любіць фразу (у 2 знач.), напышлівыя, пустыя прамовы.

|| ж. фразёрка, .

|| прым. фразёрскі, .

фразёрства, , н.

Пустаслоўе, любоў, схільнасць да фразы (у 2 знач.).

фразёрстваваць, ; незак.

Займацца фразёрствам.

фразіраваць, ; незак. (спец.).

Выдзяляць у вымаўленні або выкананні выразныя месцы фраз (у 3 знач.).

|| наз. фразіроўка, .

фрак, , м.

Парадны мужчынскі сурдут з выразанымі спераду поламі і доўгімі вузкімі фалдамі ззаду.

|| прым. фрачны, .