фраза назоўнік | жаночы род

  1. Закончанае выказванне.

    • Кароткая ф.
  2. Напышлівы выраз, якім прыкрываецца беднасць, ілжывасць зместу.

    • Не даклад, а пустыя фразы.
  3. У музыцы: рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі.

|| прыметнік: фразавы.

  • Ф. акцэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)