Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

флаг1, , м.

Прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведнай формы і колеру, часта з эмблемай.

  • Дзяржаўны ф. Беларусі.
  • Белы ф. (парламенцёрскі або знак капітуляцыі).

  • Застацца за флагам — 1) у конна-спартыўных спаборніцтвах: не паспець прайсці дыстанцыю, адзначаную флажком, ва ўстаноўлены час; 2) перан. адстаць у чым-н. ад іншых, не дасягнуць мэты, не быць дапушчаным куды-н.

  • Пад флагам якім або чаго — 1) пад якім-н. лозунгам, у імя чаго-н.; 2) прыкрываючы чым-н. свае сапраўдныя мэты і намеры.

|| прым. флагавы, .

флаг... і флаг-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) у некаторых старых назвах: які мае адносіны да флагмана (у 1 знач.), напр. флаг-ад’ютант, флаг-афіцэр, флаг-капітан, флаг-лейтэнант;
  • 2) які мае адносіны да флага, напр. флаг-антэна, флаг-сігнал, флагшток.

флагман, , м.

  1. Камандуючы эскадрай, буйным злучэннем ваенных караблёў.

  2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.

  3. Самы буйны або самы лепшы карабель флоту дадзенага раёна.

  4. перан. Пра самае буйное, самае галоўнае сярод падобных.

    • Ф. культуры.

|| прым. флагманскі, .

флагшток, , м.

Шост для пад’ёму флага.

флажок, , м.

  1. Маленькі флаг, прызначаны для сігналізацыі, для ўпрыгажэння.

  2. Кавалачак паперы ў выглядзе флага, прымацаваны да шпількі, доўгай ніткі і пад.

    • Флажкі на карце.
    • Ёлачныя флажкі.

|| прым. флажковы, .

  • Флажковая сігналізацыя.

флакон, , м.

Невялікая бутэлечка са шчыльным коркам (звычайна для духоў, адэкалону).

|| памянш. флакончык, .

|| прым. флаконны, .

фламастэр, , м.

Карандаш, у якім пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.

|| прым. фламастэрскі, .

фламінга, нескл., н.

Паўднёвая вадзяная птушка з бледна-ружовым апярэннем, доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

фланг, , м.

Левы ці правы край шарэнгі, фронту, размяшчэння войск.

  • Ударыць з фланга.

|| прым. фланговы, .

  • Ф. ўдар.
  • Фланговая пазіцыя.
  • Ф. марш (рух паўз фронт праціўніка).

фланель, , ж.

Мяккая баваўняная або шарсцяная тканіна палатнянага перапляцення з двухбаковым начосам.

|| прым. фланелевы, і фланельны, .