флаг1, ✂, м.
Прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведнай формы і колеру, часта з эмблемай.
- Дзяржаўны ф. Беларусі.
- Белы ф. (парламенцёрскі або знак капітуляцыі).
◊
Застацца за флагам — 1) у конна-спартыўных спаборніцтвах: не паспець прайсці дыстанцыю, адзначаную флажком, ва
ўстаноўлены час; 2) перан. адстаць у чым-н. ад іншых, не дасягнуць мэты, не быць дапушчаным куды-н.
Пад флагам якім або чаго — 1) пад якім-н. лозунгам, у імя чаго-н.; 2) прыкрываючы чым-н. свае сапраўдныя мэты і
намеры.
|| прым. флагавы, ✂.
флаг... і флаг-...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) у некаторых старых назвах: які мае адносіны да флагмана (у 1 знач.), напр. флаг-ад’ютант, флаг-афіцэр,
флаг-капітан, флаг-лейтэнант;
- 2) які мае адносіны да флага, напр. флаг-антэна, флаг-сігнал, флагшток.
флакон, ✂, м.
Невялікая бутэлечка са шчыльным коркам (звычайна для духоў, адэкалону).
|| памянш. флакончык, ✂.
|| прым. флаконны, ✂.
фламастэр, ✂, м.
Карандаш, у якім пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.
|| прым. фламастэрскі, ✂.
фламінга, нескл., н.
Паўднёвая вадзяная птушка з бледна-ружовым апярэннем, доўгай шыяй і доўгімі нагамі.
фланг, ✂, м.
Левы ці правы край шарэнгі, фронту, размяшчэння войск.
|| прым. фланговы, ✂.
- Ф. ўдар.
- Фланговая пазіцыя.
- Ф. марш (рух паўз фронт праціўніка).
фланель, ✂, ж.
Мяккая баваўняная або шарсцяная тканіна палатнянага перапляцення з двухбаковым начосам.
|| прым. фланелевы, ✂ і фланельны, ✂.