Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

флегма, ✂, ж.

  1. Тое, што і флегматызм.

  2. Тое, што і флегматык (разм.).

флегматызм, ✂, м.

Незвычайны спакой, амаль поўная абыякавасць да ўсяго, вяласць.

|| прым. флегматычны, ✂.

флегматык, ✂, м.

Флегматычны чалавек.

флегматычны, ✂.

Схільны да флегматызму, вялы, абыякавы, раўнадушны.

  • Ф. тэмперамент.
  • Ф. характар.

|| наз. флегматычнасць, ✂.

флегмона, ✂, ж.

Гнойнае запаленне падскурнай клятчаткі, злучальнай тканкі.

|| прым. флегманозны, ✂.

флейта, ✂, ж.

Духавы музычны інструмент у выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.

|| прым. флейтавы, ✂.

флейтыст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на флейце.

|| ж. флейтыстка, ✂.

флексія, ✂, ж.

У граматыцы: канчатак слова, які змяняецца пры спражэнні ці скланенні.

|| прым. флектыўны, ✂ і флексійны, ✂.

  • Флектыўны націск (на флексіі).
  • Флектыўныя мовы (якія ўтвараюць формы словазмянення пры дапамозе флексій).
  • Флексійны склад.