Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фу, выкл.

  1. Ужыв. пры выражэнні дакору, прыкрасці, пагарды.

    • Фу! Як вам не сорамна!
    • Фу! Брыдота якая!
  2. Ужыв. пры стомленасці або пасля аблягчэння ад чаго-н.

    • Фу! Якая страшэнная спёка!
    • Фу, як здарожыўся!

  • Фу ты (разм.) — ужыв. пры здзіўленні або раздражненні ад чаго-н.

фуга, , ж. (спец.).

Музычны твор, заснаваны на паслядоўным паўтарэнні адной музычнай тэмы некалькімі галасамі.

|| прым. фугавы, .

фугаваць, ; незак. (спец.).

  1. Стругаць фуганкам.

  2. Шчыльна падганяць і склейваць рабром (выструганае).

|| зак. сфугаваць, .

|| наз. фугоўка, і фугаванне, .

|| прым. фугавальны, і фуговачны, .

фуганак, , м.

Доўгі сталярны рубанак.

|| прым. фуганачны, і фуганкавы, .

фугас, , м.

Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад ваду і ўзрываецца ад удару., запальвання або іншага дзеяння.

|| прым. фугасны, .

фугаска, , ж. (разм.).

Фугасная авіябомба, фугасны снарад.

фугасны, .

  1. гл. фугас.

  2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры ўзрыве (у адрозненне ад ударнага або запальнага).

    • Ф. снарад.

фужэр, , м.

Вялікі бакал на высокай ножцы.

  • Хрустальны ф.

|| прым. фужэрны, .

фукнуць, ; зак. (разм.).

  1. Дзьмухнуць або дзьмухнуўшы, затушыць.

    • Ф. на пыл.
    • Ф. на свечку.
    • Ф. са стала паперкі.
  2. У шашках: зняць з дошкі шашку праціўніка пры яго памылцы ў гульні.

|| незак. фукаць, .

|| наз. фуканне, .

фуксам, прысл. (разм.).

Нечакана, без усякіх падстаў, не па праву.

  • Ф. прайсці ў кіно.