Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фундаваць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і фундзіць.

|| наз. фундаванне, ✂.

фундамент, ✂, м.

  1. Падмурак, аснова для сцен будынка.

    • Заліць ф.
  2. перан. База, апора, аснова (кніжн.).

    • Ф. ведаў.
    • Навуковы ф.

|| прым. фундаментны, ✂.

  • Фундаментная пліта.

фундаментальны, ✂.

  1. Вялікі, трывалы і моцны.

    • Ф. дом.
  2. перан. Абгрунтаваны, глыбока навуковы (кніжн.).

    • Фундаментальная навуковая праца.
  3. Галоўны.

    • Фундаментальная бібліятэка.

|| наз. фундаментальнасць, ✂.

фундатар, ✂, м.

Той, хто засноўвае што-н. ці дае фінансавыя сродкі на заснаванне.

|| прым. фундатарскі, ✂.

фундзіць, ✂; незак. (разм.).

Частаваць каго-н., купляць што-н. каму-н. у падарунак.

  • Ф. марожанае.

|| наз. фунджэнне, ✂.

фундук, ✂, м.

Адзін з відаў арэшніку, што расце на поўдні, а таксама (зб. ) плады гэтага арэшніку.

фунікулёр, ✂, м.

Жалезная дарога з канатнай цягай на крутых пад’ёмах, у гарах.

|| прым. фунікулёрны, ✂.

функцыя, ✂, ж.

  1. У філасофіі: з’ява, якая залежыць ад другой і змяняецца па меры змянення гэтай другой з’явы.

  2. У матэматыцы: закон, паводле якога кожнаму значэнню пераменнай велічыні (аргумента) ставіцца ў адпаведнасць некаторая пэўная велічыня, а таксама сама гэта велічыня.

    • Лінейная ф. (якая мяняецца прама прапарцыянальна змяненню свайго аргумента).
  3. Работа, што выконваецца органам, арганізмам (кніжн.).

    • Ф. залоз.
  4. Роля, значэнне, назначэнне чаго-н. (кніжн.).

    • Функцыі крэдыту.
  5. Абавязак, кола дзейнасці (кніжн.).

    • Службовыя функцыі.
    • Функцыі прафкома.

|| прым. функцыянальны, ✂.

функцыянальны, ✂.

  1. гл. функцыя.

  2. Выкліканы функцыяніраваннем чаго-н., залежны ад дзейнасці, а не ад структуры чаго-н.

    • Ф. падзел працы.
    • Функцыянальные парушэнне сардэчнай дзейнасці.

функцыяніраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Дзейнічаць, быць у рабоце, працаваць.

  • Ужо месяц функцыяніруе бальніца.

|| наз. функцыяніраванне, ✂.