Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фуга, ✂, ж. (спец.).

Музычны твор, заснаваны на паслядоўным паўтарэнні адной музычнай тэмы некалькімі галасамі.

|| прым. фугавы, ✂.

фугаваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Стругаць фуганкам.

  2. Шчыльна падганяць і склейваць рабром (выструганае).

|| зак. сфугаваць, ✂.

|| наз. фугоўка, ✂ і фугаванне, ✂.

|| прым. фугавальны, ✂ і фуговачны, ✂.

фуганак, ✂, м.

Доўгі сталярны рубанак.

|| прым. фуганачны, ✂ і фуганкавы, ✂.

фугас, ✂, м.

Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад ваду і ўзрываецца ад удару., запальвання або іншага дзеяння.

|| прым. фугасны, ✂.

фугаска, ✂, ж. (разм.).

Фугасная авіябомба, фугасны снарад.

фугасны, ✂.

  1. гл. фугас.

  2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры ўзрыве (у адрозненне ад ударнага або запальнага).

    • Ф. снарад.