Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фут, , м.

Даўнейшая руская і англійская мера даўжыні, роўная 30,48 см.

футарал, , м.

Тое, што і футляр.

|| прым. футаральны, .

футбаліст, , м.

Спартсмен, які гуляе ў футбол.

|| ж. футбалістка, .

|| прым. футбалісцкі, .

футбол, , м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. футбольны, .

  • Футбольнае поле.

футболіць, ; незак. (разм.).

Старацца пазбавіцца ад каго-, чаго-н., перадаючы ад аднаго да другога.

футболка, , ж.

Спартыўная трыкатажная кашуля з рукавамі.

футляр, , м.

Скрынка або чахол, куды кладзецца рэч для захавання або перасцярогі ад чаго-н.

  • Ф. для акуляраў.

|| памянш. футлярчык, .

|| прым. футлярны, .

футра, , н.

  1. Валасяное покрыва на целе жывёл; шэрсць.

  2. Вырабленая шкура пушнога звера, а таксама гэтыя шкуры як прадмет гандлю, вытворчасці.

    • Ф. вавёркі.
    • Гандляваць футрам.
  3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера.

|| прым. футравы, і футровы, .

футраваць, ; незак.

  1. У тэхніцы: абліцоўваць унутраную паверхню чаго-н. вогнетрывалымі, а таксама хімічна стойкімі матэрыяламі.

    • Ф. металургічную печ.
  2. У кравецкай справе: падшываць футрам вопратку.

  3. У сталярскай справе: абшываць дошкамі, абшалёўваць.

|| наз. футраванне, і футроўка, .

футравіна, , ж.

  1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна.

    • Гандляваць футравінай.
  2. Валасяное покрыва пушных звяроў.