Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фура, ✂, ж.

Вялікія, звычайна крытыя, калёсы для перавозкі грузаў.

фураж, ✂, м.

Корм для свойскай жывёлы і птушак.

|| прым. фуражны, ✂.

  • Фуражныя культуры.

фуражка, ✂, ж.

Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка.

|| прым. фуражачны, ✂.

  • Фуражачная майстэрня.

фуражыр, ✂, м.

Работнік па нарыхтоўцы, захаванню і выдачы фуражу, а таксама той, хто адпраўлены на фуражыроўку.

|| прым. фуражырскі, ✂.

фуражыроўка, ✂, ж.

Нарыхтоўка фуражу для войск.

фургон, ✂, м.

Крытая павозка для паклажы, а таксама крыты аўтамабіль для перавозкі грузаў.

|| прым. фургонны, ✂.

фурман, ✂, м.

Чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы; вазак.

|| прым. фурманскі, ✂.

фурманка, ✂, ж.

Падвода для перавозкі грузаў.

|| прым. фурманачны, ✂.

фурнітура, ✂, ж. (разм.).

Дапаможныя матэрыялы, прыклад у якой-н. вытворчасці (у кравецкай справе — гузікі, кнопкі і пад.).

  • Шавецкая ф.

|| прым. фурнітурны, ✂.

фурор, ✂, м. (кніжн.).

Шумны публічны поспех.

  • Кніга зрабіла сапраўдны ф. у грамадстве.