функцыя назоўнік | жаночы род

  1. У філасофіі: з’ява, якая залежыць ад другой і змяняецца па меры змянення гэтай другой з’явы.

  2. У матэматыцы: закон, паводле якога кожнаму значэнню пераменнай велічыні (аргумента) ставіцца ў адпаведнасць некаторая пэўная велічыня, а таксама сама гэта велічыня.

    • Лінейная ф. (якая мяняецца прама прапарцыянальна змяненню свайго аргумента).
  3. Работа, што выконваецца органам, арганізмам (кніжнае).

    • Ф. залоз.
  4. Роля, значэнне, назначэнне чаго-н. (кніжнае).

    • Функцыі крэдыту.
  5. Абавязак, кола дзейнасці (кніжнае).

    • Службовыя функцыі.
    • Функцыі прафкома.

|| прыметнік: функцыянальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)