Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

філакартыст, , м.

Чалавек, які займаецца філакартыяй.

|| ж. філакартыстка, .

|| прым. філакартысцкі, .

філакартыя, , ж.

Калекцыяніраванне мастацкіх, фатаграфічных паштовак.

|| прым. філакартычны, .

філалогія, , ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць духоўную культуру народа, выражаную ў мове і літаратурнай творчасці.

  • Славянская ф.

|| прым. філалагічны, .

філантроп, , м.

Чалавек, які займаецца філантропіяй.

|| ж. філантропка, .

філантропія, , ж.

Дабрачынная дзейнасць, аказанне дапамогі бедным і тым, хто мае ў чым-н. патрэбу, іх апекаванне.

|| прым. філантрапічны, .

  • Філантрапічнае таварыства.

філармонія, , ж.

  1. Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнага мастацтва.

    • Артыст філармоніі.
  2. Канцэртная зала такой установы.

|| прым. філарманічны, .

  • Ф. аркестр.

філасофія, , ж.

  1. Навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства, прыроды і мыслення.

  2. чаго. Метадалагічныя прынцыпы, што ляжаць у аснове якой-н. навукі.

    • Ф. гісторыі.
  3. Абстрактныя, пустыя разважанні (разм.).

    • Навошта ты развёў тут цэлую філасофію?

|| прым. філасофскі, .

філасофскі, .

  1. гл. філасофія.

  2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.), спакойны, разважлівы, удумлівы.

    • Філасофскія адносіны да справы.
  3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).

    • Рабіць з філасофскім выглядам.
  4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).

    • Філасофская паэма.

  • Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.

філасофстваваць, ; незак.

  1. Займацца філасофскімі пабудовамі (уст.).

  2. перан. Мудраваць, безгрунтоўна разважаць на абстрактныя тэмы (разм.).

|| наз. філасофстваванне, .

філатэліст, , м.

Чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем марак.

|| ж. філатэлістка, .

|| прым. філатэлісцкі, .