філасофскі, 
- 
		
гл. філасофія. - 
		
Уласцівы філосафу (у 2
знач. ), спакойны, разважлівы, удумлівы.- Філасофскія адносіны да справы.
 
 - 
		
перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм. ).- Рабіць з філасофскім выглядам.
 
 - 
		
У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (
кніжн. ).- Філасофская паэма.
 
 
Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць
і г.д. 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)