Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фіга1, , ж. (разм.).

Тое, што і дуля (у 2 знач.).

  • Фіга з маслам; фіга на талерцы (разм.) — нічога, зусім нічога.

фіга2, , ж.

Фігавае дрэва, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. фігавы, .

  • Фігавае дрэва (дрэва сямейства тутавых, плады якога зрастаюцца ў шарападобныя ўтварэнні, вядомыя пад назвамі фіга, інжыр, вінная ягада).

фіглі-міглі, , н. (разм.).

Жарты, хітрыкі, якія-н. незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н.

  • Ведаю я вашы фіглі-міглі, не пройдзе!

фігляр, , м.

  1. Фокуснік, акрабат (уст.).

  2. перан. Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (разм.).

|| прым. фіглярскі, .

фіглярнічаць, ; незак. (разм.).

Тое, што і фіглярыць.

фіглярства, , н. (разм.).

Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).

фіглярыць, ; незак. (разм.).

Займацца фіглярствам.

фігура, , ж.

  1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

  2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.).

    • Першая ф. кадрылі.
  3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе.

    • Скульптурная ф.
  4. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека.

    • У цемнаце прабеглі тры фігуры.
  5. перан. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

    • Буйная палітычная ф.
    • Раней ён быў вялікай фігурай (важнай).
  6. У шахматах: кароль, ферзь, ладдзя, слон і конь, а таксама старшая ігральная карта (валет, дама, кароль, туз).

  7. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.

    • Рытмічныя фігуры.

|| памянш. фігурка, .

|| прым. фігурны, .

фігураваць, ; незак.

  1. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н., прымаючы ўдзел у чым-н.

    • Ф. на сходзе ў якасці запрошанага.
  2. Быць прадметам увагі, абмеркавання.

    • Гэта праблема не фігуравала на з’ездзе.

|| наз. фігураванне, .

фігуральны, .

Алегарычны, вобразны, які з’яўляецца фігурай (у 7 знач.).

  • Ф. зварот.
  • Ф. сэнс.

|| наз. фігуральнасць, .