Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фісгармонія, ✂, ж.

Клавішны духавы музычны інструмент з мяхамі.

фіскал, ✂, м.

  1. Пры Пятры І: чыноўнік, які назіраў за законнасцю у галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.

  2. перан. Даносчык, паклёпнік (разм.).

|| ж. фіскалка, ✂.

|| прым. фіскальскі, ✂.

фіскаліць, ✂; незак. (разм.).

Быць фіскалам (у 2 знач.), паклёпнічаць на каго-н.

|| наз. фіскальства, ✂.

фісташка, ✂, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва з перыстымі лістамі, а таксама ядомы плод гэтага дрэва.

|| прым. фісташкавы, ✂.

  • Ф. колер (зеленаваты).

фісташкава-...

Першая частка складаных слоў са знач. з фісташкавым адценнем, напр. фісташкава-карычневы, фісташкава-шэры.

фістула​1, ✂, ж.

У медыцыне: свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

|| прым. фістульны, ✂.

фістула​2, ✂, ж.

  1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

  2. Тое, што і фальцэт.

    • Спяваць фістулой.