Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фаза, , ж.

  1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н. (напр., становішча планеты, формы або стану рэчыва, грамадскага працэсу), а таксама само палажэнне, форма ў гэты момант.

    • Першая ф. Месяца.
    • Вадкая ф.
    • Уступіць у новую фазу развіцця.
  2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фазавы, і фазны, .

фазан, , м.

Вялікая птушка атрада курыных з яркім апярэннем у самцоў.

|| прым. фазанавы, .

фазатрон, , м. (спец.).

Паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц.

фазіс, , м. (кніжн.).

Тое. што і фаза (у 1 знач.).

|| прым. фазісны, .