Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фамілія, , ж.

  1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка.

    • Радавітая ф.
  2. Сям’я, члены сям’і (уст.).

|| прым. фамільны, .

  • Ф. дом Міцкевічаў.

фамільярнасць, , ж.

  1. гл. фамільярны.

  2. Фамільярныя паводзіны, учынкі.

    • Ф. у адносінах да старэйшых.

фамільярнічаць, ; незак. (разм.).

Паводзіць сябе развязна, бесцырымонна.

  • Не надта з ім фамільярнічай.

|| наз. фамільярнічанне, .

фамільярны, .

Развязны, занадта бесцырымонны.

  • Фамільярныя адносіны да каго-н.
  • Ф. тон.

|| наз. фамільярнасць, .