Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пчала, ✂, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памянш. пчолка, ✂.

|| прым. пчаліны, ✂.

  • Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спец.).

пчалавод, ✂, м.

Тое, што і пчаляр.

пчалаводства, ✂, н.

Тое, што і пчалярства.

|| прым. пчалаводны, ✂ і пчалаводчы, ✂.

  • Пчалаводны інвентар.
  • Пчалаводчая гаспадарка.

пчальнік, ✂, м.

Тое, што і пасека (у 2 знач.).

пчаляр, ✂, м.

Чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчалярства, ✂, н.

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. пчалярскі, ✂.

  • П. інструмент.
  • Пчалярская справа.