пнеўма...1
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пнеўматыкі, пнеўматычны, напр. пнеўмааўтаматыка,
пнеўмавадзяны, пнеўмагазавы, пнеўмагідраўлічны, пнеўмаканструкцыя, пнеўмапомпа, пнеўмарухавік.
пнеўма...2
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) які мае адносіны да лёгкіх, напр. пнеўмадыяфрагменны, пнеўмаплеўрыт, пнеўмасклероз, пнеўмафіброз,
пнеўмацыроз;
- 2) які мае адносіны да дыхання, да дыхальных шляхоў, напр. пнеўмавірусы, пнеўмаманометр.
пнеўманія, ✂, ж.
Група захворванняў, якія характарызуюцца запаленчым працэсам у тканках лёгкіх і ў канцовых разгалінаваннях бронхаў;
запаленне лёгкіх.
пнеўматыка, ✂, ж., зб.
Сукупнасць пнеўматычных механізмаў, прыстасаванняў.
пнеўматычны, ✂.
Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе сціснутага паветра.
- П. молат.
- Пнеўматычная помпа.