Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жамерыны, .

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.

  • Канапляныя ж.

жамчужна-...

Першая частка складаных слоў са знач. жамчужны (у 2 знач.), з бліскуча-белым адценнем, напр. жамчужна-белы.

жамчужніца, , ж.

Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг.

  • Марская ж.

жамчужны, .

  1. гл. жэмчуг.

  2. Чыста-белы з бляскам, які нагадвае жэмчуг.

    • Жамчужнае ззянне.
    • Жамчужныя зубы.

жамчужына, , ж.

  1. Асобнае зерне жэмчугу.

  2. перан., чаго або якая. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне (высок.).

    • Нарач — ж. беларускай зямлі.