Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жаба, ✂, ж.

  1. Падобная на лягушку бясхвостая земнаводная жывёліна з барадаўчатай скурай.

  2. Тое, што і лягушка.

  3. Пагардлівае, дакорлівае абзыванне дзяцей, падлеткаў.

    • Жаба ты малая!

○

  • Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.

◊

  • Пнецца як жаба на купіну (разм. пагард.) — пішчом лезе куды-н., каб дамагчыся свайго.

|| памянш. жабка, ✂.

|| прым. жабін, ✂.

  • Жабіна ікра.

жабіны, ✂.

Уласцівы жабе, жабам.

  • Не сціхаў ж. канцэрт.

жабнік, ✂, м.

  1. Пасудзіна ўтрымання паддоследных жаб у лабараторыях.

  2. перан. Неглыбокі дзіцячы басейн для купання.

    • Дзеці плюхаюцца ў жабніку.

жабо, нескл., н.

  1. Брыжы з карунак або кісяі вакол каўняра ці на грудзях мужчынскай сарочкі.

  2. Аздоба з карункаў або лёгкай тканіны ў зборкі на грудзях у жаночай блузцы, сукенцы.

жабраваць, ✂; незак.

  1. Прасіць міласціну.

  2. Пазычыць што-н., не маючы свайго (разм.).

    • Трэба ісці ж. плуга ў суседзяў.
    • Не ўмеў шанаваць — ідзі ж. (з нар.).

|| зак. выжабраваць, ✂.

|| наз. жабраванне, ✂.

жабрак, ✂, м.

Вельмі бедны, той, хто жыве з міласціны; старац.

|| ж. жабрачка, ✂.

жабрацкі, ✂.

  1. Такі, як у жабрака, які ўласцівы, належыць яму.

    • Жабрацкая торба.
    • Жабрацкае жыццё.
  2. перан. Вельмі бедны, мізэрны.

    • Ж. надзел.

жабрацтва, ✂, н.

  1. Збіранне міласціны як сродак існавання, жабрацкае становішча.

    • Цяжкае жыццё мінулага вяло да ж.
  2. зб. Жабракі.

жабрачы, ✂.

Тое, што і жабрацкі.

жабрачыць, ✂; незак.

Тое, што і жабраваць.