Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жавала, ✂, н. (спец.).

Верхнія пярэднія сківіцы ў ротавым апараце ракападобных і насякомых.

жавальны, ✂.

Які служыць для жавання.

  • Ж. апарат.
  • Жавальная рызінка (гулка).

жаваранак, ✂, м.

Пеўчая птушка атрада вераб’іных.

|| прым. жаваранкавы, ✂.

  • Сямейства жаваранкавых (наз.).

жаваць, ✂; незак.

  1. Размінаць ежу або што-н. зубамі.

    • Ж. кавалак хлеба.
  2. перан. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж.

    • Ж. якое-небудзь пытанне.

|| наз. жаванне, ✂.

жавель, ✂, м.

Хлорысты раствор, едкая зеленавата-жоўтая вадкасць, якая выкарыстоўваецца для адбелкі тканін.

|| прым. жавелевы, ✂.

  • Жавелевая вада.