Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

быт, ✂, м.

Агульны жыццёвы уклад, паўсядзённае жыццё.

  • Сельскі б.

◊

  • Быту не даваць (разм.) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прым. бытавы, ✂.

  • Бытавыя паслугі.

бытава́ць, ✂; незак.

Існаваць, мець месца.

  • Такая думка даўно бытуе ў народзе.

|| наз. бытаванне, ✂.

  • Б. вуснай народнай творчасці.

бытаві́зм, ✂, м.

Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей.

бытавы́, ✂.

  1. гл. быт.

  2. Які апісвае быт людзей якой-н. сацыяльнай групы.

    • Б. раман.

бытапіса́льнік, ✂, м.

Пісьменнік або мастак, які ў сваіх творах адлюстроўвае быт, паўсядзённае жыццё.

|| прым. бытапісальніцкі, ✂.

бытапіса́нне, ✂, н.

Падрабязнае апісанне быту, паўсядзённага жыцця.

бы́тнасць:

  • у бытнасць — у час знаходжання дзе-н. або ў якасці каго-н.

    • У яго б. старшынёй калгаса справы ішлі паспяхова.

быто́ўка, ✂, ж. (разм.).

На прадпрыемствах, фермах, будоўлі і пад.: памяшканне для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад.

|| прым. бытовачны, ✂.