Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бык​1, ✂, м.

Прамежкавая апора маста.

  • Бетонныя быкі.

бык​2, ✂, м.

  1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.

    • Бой быкоў.
    • Племянны б.
  2. мн. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).

◊

  • Браць быка за рогі (разм.) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.

|| памянш. бычок, ✂.

  • Быць бычку на вяровачцы (прыказка).

|| прым. бычыны, ✂ і бычачы, ✂.