Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

былі́на, ✂, ж.

Народная эпічная песня пра багатыроў і іх подзвігі.

  • Гераічная б.

|| прым. былінны, ✂.

  • Б. герой.

былі́нка, ✂, ж.

Сцяблінка травы, травінка.

  • Сухая б.

быллё, ✂, н., зб.

Высакарослае сцяблістае пустазелле; бур’ян.

◊

  • Зарасці (парасці) быллём (разм.) — адысці ў нябыт, забыцца.

былы́, ✂.

  1. Мінулы, прошлы.

    • Былыя падзеі.
    • Успамінаць былое (наз.).
  2. Які страціў ранейшае становішча, прызначэнне.

    • Б. студэнт.
    • Былая слава.

быль, ✂, ж.

  1. Тое, што сапраўды было, адбывалася ў адрозненне ад небыліцы.

    • Пераплялася б. з небыліцай.
  2. Апавяданне аб праўдзівым здарэнні.

    • Б. перадаецца з пакалення ў пакаленне.

быльнёг, ✂, м.

Тое, што і быльнік.

бы́льнік, ✂, м.

Адзін з відаў палыну; чарнобыль.

  • З быльніку вязалі венікі і мётлы.

|| прым. быльнікавы, ✂.