Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

быва́ла пабочн. сл. (разм.).

Здаралася ў мінулым раней, іншы раз.

  • Сядуць, б., ды люлькі закураць.
  • Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.

быва́лы, .

  1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.

    • Ён чалавек б.
  2. Прывычны, які бываў ужо раней.

    • Справа гэта бывалая.

быва́ць, ; незак.

  1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.

    • Часта б. у гасцях.
  2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.

    • Мала б. дома.
  3. Здарацца, мець месца.

    • Маланка бывае і зімою.
  4. (2 ас. адз. і мн. л.). Форма развітання.

    • Бывайце, маладыя гады.
    • Бывайце здаровы.

  • Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі.

  • Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.