Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падтыннік, , м.

Тое, што і чыстацел.

падтэкст, , м. (кніжн.).

Унутраны, прыхаваны сэнс тэксту, выказвання.

падтэкстоўка, , ж. (спец.).

  1. Складанне тэксту для песеннай музыкі.

  2. Тэкст, вершы для песеннай музыкі.

падуб, , м., зб.

Тое, што і вастраліст.

падуздышны, , (спец.).

Які знаходзіцца паміж ніжнімі рэбрамі і касцямі таза.

  • Падуздышная вобласць.

падуладны, .

Які знаходзіцца пад чыёй-н. уладай, залежны ад каго-, чаго-н.

  • П. закону.

|| наз. падуладнасць, .

падумаць, ; зак.

  1. гл. думаць.

  2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н.

    • Не спяшайся з вывадам, добра падумай.
  3. падумаеш, падумайце: Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (разм.).

    • Падумаеш, такі знаток знайшоўся.
    • Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне!

  • І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаў і пад.; разм.) —
    • 1) у спалуч. з інф. абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне.
      • Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое.
      • І не падумаю прасіць прабачэння;
    • 2) без інф. выражае катэгарычны адказ.
      • — Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.
  • Падумаць! і падумаць толькі! (разм.) — выражэнне здзіўлення.

    • Падумаць толькі: што мы выцерпелі!

падумваць, ; незак. (разм.).

  1. Час ад часу думаць, раздумваць пра будучае.

    • П. аб жаніцьбе.
  2. Мець намер зрабіць што-н.

    • Даўно падумваю паехаць павучыцца.

падупалы, (разм.).

  1. Які пачаў занепадаць.

    • Падупалая гаспадарка.
  2. Слабы, хваравіты.

    • П. здароўем чалавек.

падупасці, ; зак. (разм.).

  1. Прыйсці да заняпаду.

    • Гаспадарка падупала.
  2. Стаць слабым, хваравітым.

    • Стары зусім падупаў.

|| незак. падупадаць, .