Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сімптаматычны, .

  1. Які з’яўляецца сімптомам чаго-н. (кніжн.).

    • Сімптаматычная з’ява.
  2. Які накіраваны на ліквідацыю асобных сімптомаў хваробы, а не на асноўную прычыну яе (спец.).

    • Сімптаматычнае дзеянне лякарства.

|| наз. сімптаматычнасць, .

сімптом, , м.

Знешняя прыкмета, знешняе праяўленне чаго-н.

  • С. хваробы.
  • Сімптомы страху.

|| прым. сімптаматычны, .

сімуляваць, ; зак. і незак.

Прытвараючыся, стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне пра наяўнасць чаго-н.

  • С. хваробу.

|| наз. сімуляванне, і сімуляцыя, .

сімулянт, , м.

Чалавек, які прытвараецца, сімулюе хваробу.

|| ж. сімулянтка, .

|| прым. сімулянцкі, .

сімуляцыя, , ж.

Прытворства, стварэнне ілжывага ўяўлення аб чым-н.

  • С. хваробы.
  • С. абрабавання.

сімфонія, , ж.

  1. Вялікі (звычайна з чатырох частак) музычны твор для аркестра.

    • Трэцяя с. Бетховена.
  2. перан. Гарманічнае спалучэнне, злучэнне чаго-н.

    • С. колераў.
    • С. гукаў.

|| прым. сімфанічны, .

  • С. аркестр (са струннымі, духавымі і ўдарнымі інструментамі).

сінагога, , ж.

Іудаісцкі храм.

|| прым. сінагагальны, .

сінаніміка, , ж. (спец.).

  1. Раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.

  2. Сукупнасць сінонімаў якой-н. мовы.

    • Беларуская с.

сінанімія, , ж.

У мовазнаўстве: адносіны, якія існуюць паміж сінонімамі.

  • Лексічная с.
  • Сінтаксічная с.

|| прым. сінанімічны, .

сіндром, , м. (спец.).

Комплекс сімптомаў, характэрных для якога-н. захворвання.

  • Астматычны с.
  • Болевы с.