Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жар, ✂, м.

  1. Гарачае вуголле без полымя.

    • Падгарнуць жару над скавараду.
  2. Моцна нагрэтае паветра, спёка.

    • З кухні дыхнула жарам.
  3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (разм.).

    • Хлопчык захварэў, яго цельца спальваў моцны ж.

◊

  • Бегчы, як жару ўхапіўшы (разм.) — вельмі хутка імчацца.

  • Чужымі рукамі жар заграбаць (разм. неадабр.) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.

  • Даць (задаць) жару (разм.) — моцна адчытаць каго-н.

жарабенне, ✂, н.

Роды ў кабылы, асліцы, вярблюдзіцы.

  • Кабыла на жарабенні.

жарабец, ✂, м.

Конь-самец.

|| памянш.-ласк. жарабок, ✂.

жараб’ёўка, ✂, ж.

Вызначэнне чаго-н. пры дапамозе кідання жэрабя.

  • Прайсці жараб’ёўку.

|| прым. жараб’ёвачны, ✂.

жарабіца, ✂, ж.

Жаробка; маладая кабыла.

жарабіцца, ✂; незак.

Нараджаць дзіцяня (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).

|| зак. ажарабіцца, ✂.

жарабок, ✂, м.

  1. гл. жарабец.

  2. Шкурка жарабяці-неданоска, а таксама жарабяці-сысунка.

|| прым. жарабковы, ✂.

жарабя, ✂ і жарабё, ✂, н.

Дзіцяня каня.

|| прым. жарабячы, ✂.

жарабяціна, ✂, ж. (разм.).

Мяса жарабя як прадукт харчавання.

жаравы, ✂.

Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.).

  • Ж. прас.