жар,
-
Гарачае вуголле без полымя.
- Падгарнуць жару над скавараду.
-
Моцна нагрэтае паветра, спёка.
- З кухні дыхнула жарам.
-
Павышаная тэмпература цела пры хваробе (
разм. ).- Хлопчык захварэў, яго цельца спальваў моцны ж.
Бегчы, як жару ўхапіўшы (
разм. ) — вельмі хутка імчацца.Чужымі рукамі жар заграбаць (
разм. неадабр. ) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.Даць (задаць) жару (
разм. ) — моцна адчытаць каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)