Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гісторыя, , ж.

  1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.

    • Законы гісторыі.
  2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.

    • Г. старажытнага свету.
    • Г. сярэдніх вякоў.
  3. Ход развіцця, руху чаго-н.

    • Г. раслін.
    • Г. знешняга гандлю.
    • Г. хваробы.
  4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў паняцці людзей.

    • Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
  5. Расказ, апавяданне пра што-н.

    • Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
  6. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.

    • Трапіць у сумную гісторыю.
    • Вось дык г.!

|| прым. гістарычны, .

гітара, , ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з корпусам-рэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам.

|| прым. гітарны, .

гітарыст, , м.

Музыкант, які іграе на гітары.

|| ж. гітарыстка, .

|| прым. гітарысцкі, .

гіцаль, , м.

  1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл; скуралуп (у 1 знач.; уст., абл.).

  2. Свавольнік, гарэза (разм.).

    • Ах, ты г.!
  3. Вешалка ў верхняй вопратцы.

    • Г. трэба прышыць.

гічка, , ж.

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі.

гіяцынт, , м.

  1. Травяністая расліна сямейства лілейных з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

  2. Мінерал чырвонага ці залаціста-аранжавага колеру.

|| прым. гіяцынтавы, .