Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сенанарыхтоўкі, ✂.

Планавая нарыхтоўка сена.

|| прым. сенанарыхтоўчы, ✂.

сенасушылка, ✂, ж.

Устаноўка для штучнай сушкі травы.

сенат, ✂, м.

  1. У старажытным Рыме: дзяржаўны савет, вышэйшы орган кіравання.

  2. Ў царскай Расіі: вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова.

  3. Верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых дзяржавах.

|| прым. сенацкі, ✂.

сенатар, ✂, м.

Член сената.

|| прым. сенатарскі, ✂.

сенаўборка, ✂, ж.

Уборка сена.

|| прым. сенаўборачны, ✂.

сенбернар, ✂, м.

Парода даўгашэрсных вялікіх і дужых сабак.

сені, ✂.

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах.

  • С. без падлогі.

|| памянш. сенцы, ✂.

|| прым. сенечны, ✂ і сенны, ✂.

сенсар, ✂, м. (спец.).

  1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

  2. Адчувальны элемент.

|| прым. сенсарны, ✂.

сенсацыйны, ✂.

Які выклікае сенсацыю.

  • Сенсацыйныя падзеі.
  • Сенсацыйная навіна.

|| наз. сенсацыйнасць, ✂.

сенсацыя, ✂, ж.

  1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

    • Кніга выклікала сенсацыю.
  2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

    • Газетная с.