Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экспертыза, ✂, ж.

Разгляд якога-н. пытання экспертамі для дачы заключэння.

  • Медыцынская э.

эксперымент, ✂, м.

  1. Навуковы вопыт.

    • Ставіць э.
  2. Увогуле — вопыт, спроба зрабіць, ажыццявіць што-н. новае.

    • Псіхалагічны э.

|| прым. эксперыментальны, ✂.

эксперыментаваць, ✂; незак.

Праводзіць эксперыменты.

  • Э. з марскімі свінкамі.

|| наз. эксперыментаванне, ✂.

эксперыментатар, ✂, м.

Асоба, якая праводзіць эксперымент (у 1 знач.).

  • Вучоны-э.

|| прым. эксперыментатарскі, ✂.

эксплуатаваць, ✂; незак.

  1. Падвяргаць эксплуатацыі (у 1 знач.).

    • Э. працоўных.
  2. Падвяргаць эксплуатацыі (у 2 знач.).

    • Э. тэхніку.

|| наз. эксплуатаванне, ✂.

эксплуататар, ✂, м.

Той, хто эксплуатуе іншых.

|| ж. эксплуататарскі, ✂.

эксплуатацыйнік, ✂, м. (спец.).

Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго-н.

  • Ачышчальныя збудаванні здадзены эксплуатацыйнікам.

эксплуатацыя, ✂, ж.

  1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей.

  2. Выкарыстанне для якіх-н. мэт прыродных багаццяў, сродкаў вытворчасці, будынкаў і пад.

    • Э. аўтамабіля.
    • Служба эксплуатацыі на аўтамабільных дарогах.
    • Э. будынка тэатра.

|| прым. эксплуатацыйны, ✂.

экспрапрыіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) каго-, што-н. экспрапрыяцыі.

  • Э. маёмасць.

экспрапрыятар, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто экспрапрыіруе што-н.

|| прым. экспрапрыятарскі, ✂.